Ніва № 33 (3666), 16 жніўня 2026 г.

Да Спаса. Майстар-класы аб жніўнай культуры Падляшша

Уршуля ШУБЗДА

«Спасаўскія запусты» гэта вялікая імпрэза, якая ўжо 32-гі раз прайшла ў Бельску- Падляшскім. Мерапрыемства нагадвае абраднасць людзей вёскі, звязаную са жнівом і летнім перыядам года. Аднак не толькі жыхарам меншых мясцовасцей прысвячаецца мерапрыемства. Багатая культурная праграма гэта порцыя цікавых інфармацый пра спрадвечную культуру звязаную з земляробствам, полем, хлебам і пладамі зямлі.

Сёлетні выпуск «Спасаўскіх запустаў» папярэджваў летнік для дзяцей, які праходзіў у Бельскім доме культуры пад вокам яго дырэктаркі — Альжбеты Фёнік. Размаўляем пра тыдзень да «Спасаўскіх запустаў» і само мерапрыемства.

— Што цікавага на майстар-класах могуць даведацца іх удзельнікі?

— Па-першае, мы ладзім многа майстар-класаў. У ліпені была першая група, гэта трыццаць шэсць асоб. З’явіліся пытанні ад бацькоў, ці яшчэ будуць, бо быў вельмі добры водгук ад гэтых заняткаў. Мы падумалі, што напішам праект і сарганізуем яшчэ адзін цыкл. Заўсёды рыхтуем сцэнку да «Спасаўскіх запустаў». Дзеці, моладзь, прыязджаюць да сваіх бабуль, дзядуль. Ужо першага дня пасля аб’явы пра заняткі ўсе месцы былі заняты. Акрамя матэрыяльнай культуры — былі заняткі з пчалярства, лямцоўкі, ганчарства, была культура мастацкая — музычная, слоўная культура. Штодзень апошнія дзве гадзіны майстар-класаў прысвячаем жніўным песням. Маем сцэнарый, у якім выкарыстаны таксама песні, абрады, жніўныя карагоды, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF