Ніва № 33 (3666), 16 жніўня 2026 г.

План для пушчы

Міра ЛУКША

Белавежская пушча — унікальны аб’ект Сусветнай спадчыны Белавежская пушча — адзін з 1248 аб’ектаў прэстыжнага спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Толькі 235 з іх з’яўляюцца прыроднымі каштоўнасцямі. Пушча ахоўвае разнастайную і багатую дзікую прыроду, у тым ліку больш за 3500 відаў грыбоў, больш за 12 000 відаў беспазваночных, больш за 250 відаў птушак, 59 відаў млекакормячых, 13 відаў земнаводных і 7 відаў рэптылій. Сімвалам гэтага месца з’яўляецца зубр еўрапейскі, які знайшоў свой прытулак у Белавежскай пушчы і быў выратаваны ад знікнення. У 2014 годзе Камітэт Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА прыняў прапанову аб унясенні ўсёй Белавежскай пушчы ў спіс Сусветнай спадчыны. Гэтая прапанова не выклікала пярэчанняў з боку міжнароднай супольнасці. З таго часу Польшча павінна была падрыхтаваць План кіравання гэтым аб’ектам. Дакумент быў падрыхтаваны на аснове шырокага працэсу кансультацый, які ахопліваў 17 аналізаў і больш за 45 сустрэч з мясцовымі органамі ўлады, навукоўцамі, грамадскімі арганізацыямі і жыхарамі рэгіёна. Ён улічвае рэкамендацыі Камітэта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, патрэбы мясцовых супольнасцей і меркаванні нацыянальнай бяспекі.

Частка Белавежскай пушчы была ўнесена ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў 1979 годзе, а ў 2014 годзе — уся польская частка. Уся беларуская частка ахоўваецца як нацыянальны парк, прычым значная частка знаходзіцца пад строгай аховай. У Еўропе натуральных лясоў амаль няма, таму Белавежская (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF