Ніва № 33 (3666), 16 жніўня 2026 г.

Новая, старая, якая Беларусь?

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

9 жніўня беларуская дэмакратычная супольнасць успамінала падзеі шасцігадовай даўніны, калі ў Беларусі праходзілі так званыя прэзідэнцкія выбары. Тады па ўсёй краіне, ад сталіцы Мінска да малых мястэчак, людзі выходзілі на вуліцу, адбываліся масавыя мірныя акцыі пратэсту самых розных формаў. Гэтыя пратэсты ўрэшце завяршыліся жорсткім здушэннем, разгромам усіх нацыянальных сіл, поўным знішчэннем прававога поля і паслядоўнымі карнымі рэпрэсіямі. З часу сталінізму такога змрочнага перыяду ў гісторыі беларусаў проста не было.

Да ўгодкаў падзей 2020 года цяперашняя сістэмная апазіцыя, якая прадстаўлена найперш офісам Святланы Ціханоўскай і так званым Нацыянальным антыкрызісным упраўленнем Паўла Латушкі (разам яны сфармавалі Каарднацыйную Раду), правяла ў Варшаве маштабную грамадска-палітычную канферэнцыю пад назвай «Новая Беларусь». Адзначым, што дзейнасць вышэйзгаданых структур рэзка негатыўна ацэньвае значная частка «старой апазіцыі». Найперш гэта лідар руху «Вольная Беларусь» і даўняга Беларускага Народнага Фронту Зянон Пазьняк. Ён катэгарычна адмоўна ацэньвае дзейнасць ачольнікаў пратэснага руху 2020 года. Прывяду тут толькі адну яскравую цытату: «Гаспада Бабарыкі, Ціханоўскія, etc. справакавалі і выклікалі ў 2020 годзе катастрофу Беларускай Нацыі, якую цяпер перажывае Беларусь. Пры любым разьвіцьці падзей такое не забываецца».

Не бяруць таксама ўдзелу ў працы і форумах новай апазіцыі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF