Ніва № 33 (3666), 16 жніўня 2026 г.
80 гадоў з часу пакутніцкай смерці святых мучанікаў ПадляшскіхАляксей МАРОЗЯкраз сёлета мінула 80 гадоў з часу пакутніцкай смерці святых мучанікаў Падляшскіх. Саборам епіскапаў Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы да ліку мучанікаў Падляшскіх былі ўключаны праваслаўныя беларусы забітыя на зломе студзеня і лютага 1946 года, вазакі з нашых вёсак, якіх застрэлілі каля Пухалаў-Старых, забітыя і спаленыя жыхары Залешан, Вулькі-Выганоўскай, Заняў і Шпакоў. Гэта былі ахвяры Нацыянальнага вайсковага згуртавання, якога камандзірам быў Рамуальд Райс мянушка «Буры». Адначасна яны былі далучаны да ліку мучанікаў Холмскіх і Падляшскіх. У Жаночым манаскім доме святой велікамучаніцы Кацярыны ў Залешанах у апошнюю пятніцу і суботу, 24 і 25 ліпеня, праходзіла свята ў гонар Залешанскай іконы Божай Маці і мучанікаў Падляшскіх. Зараз канчаецца будова манастырскай мураванай царквы святой велікамучаніцы Кацярыны і мучанікаў Холмскіх і Падляшскіх і вядзецца яе абсталяванне. У гэтым годзе пешыя паломніцтвы прыйшлі ў Залешаны з Гайнаўкі і Бельска-Падляшскага, а на веласіпедах прыехалі паломніцкі са Старога Корніна. Аднак найбольш вернікаў прыехала на свята на сваіх аўтамабілях, якія ў пятніцу і суботу стаялі паабапал вясковай вуліцы, даязных дарог і на адмыслова выдзеленай стаянцы. Святкаванне пачалося ў пятніцу, 24 ліпеня, з усяночнай багаслужбы. У суботу, 25 ліпеня, спачатку чытаўся акафіст да Божай Маці, а малітвы ў час літургіі ўзначальвалі мітрапаліт (...) |