Ніва № 32 (3665), 09 жніўня 2026 г.
Вярнулі месца для жыццяУршуля ШУБЗДАУ вялікім будынку былой пачатковай школы ў Шымках сярод зарасніку дзікай ружы зараз працуе «Ружавы Завулак». Рамантычная назва дома для састарэлых гэта не толькі нейкі суцяшальны лозунг, але месца, дзе старэйшыя людзі могуць знайсці дапамогу і супакаенне. «Ружавы Завулак» працуе няпоўны год. Для дома апекі падрыхтавалі ўжо першы паверх, дзе яго жыхары, бо так называе пенсіянераў дырэктарка асяродка, падрыхтаваныя пакойчыкі, зала для адпачынку, чытальня, ды памяшканне для малітвы. Адным з жыхароў дома з’яўляецца Шыман з Новага Ляўкова, герой ніўскіх рэпартажаў. З акон яго пакойчыка відаць былую пляцоўку для гульняў, дзе раней напэўна праходзілі самыя важныя матчы. Высокія таполі закрываюць гульнявое поле. Іх высокія кроны калышуцца на ветры. Іх супакоем гіпнатызуецца Шыман, які вельмі добра бачыць іх бязладны пошум, калі сядзіць на краю свайго ложка. Раней прыязджаў сюды ў школу, яшчэ ў 1960-ыя гады, на «забавы білетовэ», якія «ахоўваў» цэлы лакальны пастарунак міліцыі. Сёння парадку, і Шымана ў тым ліку, пільнуе дырэктарка асяродка «Ружавы Завулак» Моніка Патоцкая. — Якім чынам удалося вярнуць тое месца да жыцця? — пытаю. — Гміна зрабіла «пшэтарг», а мой муж заўсёды хацеў весці дом для састарэлых. Атрымалася купіць тую нерухомасць, на раты. Вядома, купіць гэта адно. Прыстасаваць памяшканні для патрэб старэйшых людзей гэта вялікі кошт. Інфляцыя пайшла ўверх, нам прыйшлося гэта (...) |