Ніва № 32 (3665), 09 жніўня 2026 г.

Стратэгія прыярытэтаў 2026+: Беларусы на апошнім месцы

Міраслаў МІКУЛЕВІЧ

Што першае прыходзіць у галаву, калі мы чуем слова „стратэгія”? Любы слоўнік ці падручнік па паліталогіі скажа, што гэта доўгатэрміновы план дзеянняў, накіраваны на дасягненне канкрэтнай мэты. Для абывацеля стратэгія — гэта адказ на пытанне „як мы пераможам і што канкрэтна мы для гэтага зробім?”. З боку стваральнікаў маштабных палітычных дакументаў гэта павінен быць маніфест волі, дзе дакладна пералічаны рэсурсы, улічаны рызыкі і размеркаваны абавязкі. З боку офіса стратэгія таксама прысутнічае — дакумент у 15 старонак і 10 раздзелаў1.

I — II

Ва Уводзінах адна з граф „Для каго гэты дакумент?” выбудоўвае паказальную іерархію: спачатку ідуць „ініцыятывы і медыя”, далей — „палітычныя каманды і арганізацыі” і толькі ў самым канцы праз коску — „беларусы ў краіне і за яе межамі”. Падобная прыярытэтная чахарда працягваецца ўжо на наступнай старонцы, у раздзеле „Хто мы і як уладкованы?” і графе „Хто мы?”, дзе аўтары здзяйсняюць кульбіт: чарговасць мяняецца і на першае месца ўстаюць беларусы. Выглядае як залішняя сама легітымізацыя, ствараючы ілюзію таго, што крытыка офіса — гэта ледзь не крытыка саміх беларусаў. У графе „Што нас аб’ядноўвае?” першымі ідуць абстрактныя свабоды, правы чалавека і „еўрапейская будучыня”. І толькі пасля гэтага асобна пішацца пра беларускую культуру і мову, але важна ў якім ключы — толькі „дапамагаюць захаваць сувязь”. Тым самым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF