Ніва № 32 (3665), 09 жніўня 2026 г.
Ён жадае сабе цішыніСяргей ЧЫГРЫННечаканая навіна пра тое, што выйшаў паэтычны зборнік Віктара Сазонава „Падары сабе цішыню”, вельмі парадавала. Кніга з’явілася на свет у паэтычнай серыі „Брукаванка” у Беластоку. І назва самой серыі мне вельмі падабаецца. Адразу прыгадаўся верш заходнебеларускага паэта Петруся Граніта „Брукар”. Першая страфа якога гучыць так: Брукар молатам сталёвым Звоніць, б’е па камянёх: Хоча шлях пракласці новы, Каб не раніць людзям ног... Здаецца, больш брукарам у беларускай літаратуры ніхто вершаў не прысвячаў. Таму серыя „Брукаванка” вельмі дарэчы для ўшанавання і беларускага бруку, і брукавання, і нават цудоўнага слова „брукаванка”, і, вядома ж, для паэтаў, якія пісалі і пішуць добрыя вершы. Крыху раней у серыі „Брукаванка” выйшлі з друку зборнікі Юрыя Гуменюка, Сяргея Патаранскага, Янкі Лайкова і Віктара Слінкі. Цяпер чарга прыйшла і да арыгінальнага паэта з Гародні Віктара Сазонава. Віктар Сазонаў — майстар „на ўсе рукі”: ён піша цікавую прозу, пісаў сцэнарыі, а часам па-сур’ёзнаму сваволіць паэзіяй. І вершы ў яго атрымліваюцца даволі арыгінальныя, не падобныя на паэтычныя творы іншых аўтараў. І нават тэматыка іх разнастайная, больш не тэматыка, а тэматычныя лініі. І гэтыя лініі ў зборніку падзелены на нізкі: „Паветра — Роздум”, „Вада — Час”, „Зямля — Радзіма”, „Агонь — Каханне”. Сапраўды, без паветра і вады не будзе часу, зямлі, радзімы, агню і кахання. З гэтых (...) |