Ніва № 32 (3665), 09 жніўня 2026 г.

Юбілей 15-годдзя хору «Гармонь» з Ласінкі

Аляксей МАРОЗ

Святкаванне юбілею 15-годдзя дзейнасці прадстаўнічага хору Нарваўскай гміны «Гармонь» з Ласінкі адбылося 17 ліпеня каля вясковай святліцы. Аднак юбілейнае мерапрыемства пачалося з малебна ў царкве св. Якуба ў Ласінцы, дзе хор «Гармонь» спявае ў час багаслужбаў. Пазней сабраныя ў карагодзе перайшлі з пад царквы пад святліцу, дзе адбылося святкаванне.

Пасля кароткага выступу хору «Гармонь» адбылося адкрыццё юбілейнага мерапрыемства і прывітанне шматлікіх гасцей. Віншаванні і пажаданні пераказалі харыстам і ўручалі кветкі і падарункі госці і запрошаныя калектывы. Перад шматлікай публікай займальна два разы выступіў і захапіў сабраных каля святліцы прадстаўнічы хор-юбіляр.

— Сённяшні юбілей, гэта не толькі нагода для святкавання, але час удзячнасці для ўсіх, якія праз гады стваралі хор «Гармонь» і для ўсіх, якія ўспамагалі хор добрым словам, сваёй прысутнасцю. Сэрцам нашага хору з’яўляецца яго дырыжор Марыя Пашко, якой мы вельмі ўдзячны. Любоў Марыі да спеву і пасія да музыкі ад гадоў вядзе нас, харыстаў, музычнай дарогай, — сказалі вядучыя мерапрыемства.

— Я падумала, што прыеду з Украіны ў Польшчу на адзін год і вярнуся, але я ўжо тут жыву васямнаццаць гадоў. Вельмі мне спадабалася тут мясцовая культура і я стараюся падбіраць да спеву песні на розных мовах. Тут, у Ласінцы, дзейнічалі хары «Лісічкі» і «Рамонак», некаторыя нашы харысты спяваюць з дзяцінства. У 2010 годзе мы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF