Ніва № 32 (3665), 09 жніўня 2026 г.
«Брукаванка»Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧУ першы дзень жніўня ў Беластоку адбылася сціплая на першы погляд прэзентацыя чарговай кніжачкі выдавецтва „Полацкае ляда” з серыі «Брукаванка» — зборнічка выбраных вершаў гарадзенскага паэта Юры Гуменюка. Уклаў творы літаратара ініцыятар і асноўны рэалізатар новай паэтычнай серыі Алесь Аркуш. Таксама паэт і даўні сябра Гуменюка, яшчэ з часу Таварыства вольных літаратараў, напісаў прадмову да чарговага выдання і вёў прэзентацыю. Юры Гумянюк трагічна загінуў 13 гадоў таму ў Гродне, родным горадзе, дзе нарадзіўся, жыў, дзеіў, пісаў дзіцячыя п’есы, раман і вершы. Юры Гуменюк працаваў у гарадзенскай газеце „Пагоня”, у Гарадзенскім лялечным тэатры, на Беларускім радыё Рацыя, друкаваўся як паэт і публіцыст у розных іншых выданнях, у тым ліку ў «Ніве», дзе яго заўсёды прымалі як жаданага госця. Напэўна ў Беластоку Гуменюка любілі больш, чым у Гродне і ён гэта адчуваў. Яго смерць так і засталася загадкавай — паэт выпаў з дзявятага паверха высокага дому: ні то гэта было асэнсаванае самагубства і ён сам зрабіў адчайны крок за акно, ні то стан афекту, ні то «дапамога» старонніх злыдняў. Апошні год жыцця ў атачэнні паэта якраз з’яўляліся нейкія падазроныя асобы, а сам ён неаднаразова казаў, што яго хочуць забіць. А побач не апынулася такога сапраўднага сябра, які мог падтрымаць. Трагедыя была наканаванай. Асабісты псіхалагічны надлом паэта, неўладкаванасць персанальнага лёсу якраз наклаліся на грамадскае (...) |