Ніва № 32 (3665), 09 жніўня 2026 г.

«Прымакі» — трыццацігоддзе, «Прымацкая бяседа» — у XVI раз

Міра ЛУКША

Першага жніўня мы сустрэліся ў гарадскім амфітэатры ў Міхалове, над азярцом, «каб адзначыць спадчыну беларускага народа — музыкай, танцамі, спевамі і сапраўднай народнай атмасферай». «Прымацкая бяседа» зноў зарадзіла публіку энергіяй! Хаця пасярод шасцігадзіннай імпрэзы на Міхалоўскую зямлю абрынуліся хмарыскі: лівень з маланкамі, якога тут даўно не перажылі... Усё ж была некалькітысячная аўдыторыя і энергетычны вечар ды гульня да поўначы! «Прымацкая бяседа» — выключна цікавая прапанова для ўсіх, хто хоча пазнаёміцца з фальклорам памежжа і яго разнастайнасцю! — заахвочвалі арганізатары — Гмінны цэнтр культуры ў Міхалове і калектыў «Прымакі» — да ўдзелу ў сваім традыцыйным ужо мерапрыемстве, задуманым 16 гадоў таму Юркам Астапчуком.

* * *

«Гэта падзея, якая паказвае багацце і каларыт беларускай культуры! Мэта мерапрыемства — захаванне і культываванне традыцый, звязаных з рэгіянальным фальклорам беларускай нацыянальнай меншасці». Фестываль «Прымацкая бяседа» — «унікальная магчымасць акунуцца ў фальклор памежжа, спазнаць багацце беларускіх традыцый і павесяліцца з сябрамі». Фестываль стаў сімвалам культывавання традыцыі і выхавання ідэнтычнасці беларускай меншасці на Падляшшы. А з’ехалася на імпрэзу каля чатырох тысяч гасцей з усяго Падляшша. А частавалі і гасподнікі, і за столікамі ды на лавах сядзелі людзі цэлымі сем’ямі, са сваякамі і знаёмымі — з усяго Падляшша і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF