Ніва № 31 (3664), 02 жніўня 2026 г.

Калгаснікі ці беларусы?

Віталь ВОРАНАЎ

У студзені 2006 года я вёў прэзентацыю кнігі польскага пісьменніка Артура Палыгі Kołchoz imienia Adama Mickiewicza. Тады гэтая назва не выклікала ў мяне асаблівага пярэчання. Мне падавалася, што гэта ўсяго толькі літаратурная метафара, правакацыя, спосаб прыцягнуць увагу чытача. Больш за тое, пасля сустрэчы я сам напісаў невялікі, у цэлым добразычлівы артыкул пра кнігу, а яшчэ праз некаторы час згадаў яе ў эсэ «Краіна жывых ілжэсведчанняў».

Прайшло дваццаць гадоў.

І толькі цяпер я зразумеў, што праблемай была не адна кніга.

Спачатку з’явіўся «Калгас імя Адама Міцкевіча». Потым — «Спевы з калгасаў». Цяпер па-беларуску выйшла кніга польскай антраполаг Ганны Энгелькінг «Калгаснікі. Антрапалагічнае даследаванне ідэнтычнасці жыхароў беларускай вёскі на мяжы XX і XXI стагоддзяў».

Кожнае з гэтых выданняў мае свой жанр, свае мэты і сваіх герояў. Было б несправядліва ставіць паміж імі знак роўнасці. Але разам яны сведчаць пра нешта большае. Пра тое, што слова «калгас» паступова становіцца адным з галоўных ключоў, праз які беларусаў прапануюць разумець і апісваць.

І тут узнікае пытанне. Няўжо народ, гісторыя якога налічвае многія стагоддзі, сапраўды можна апісаць праз установу, якая існавала ўсяго некалькі дзесяцігоддзяў?

Ганна Энгелькінг не выпадкова абрала такую назву. У нядаўнім інтэрв’ю, дадзеным з нагоды беларускага выдання кнігі, яна тлумачыць сваё рашэнне вельмі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF