Ніва № 31 (3664), 02 жніўня 2026 г.
Як беларуская настаўніца знайшла сябе ў працы з малечамі ў Беластоку? (ч.ІІ)Уладзімір РАМАНОВІЧСапраўдны эмацыйны інтэлект: гісторыя пра парасон — На чым базуецца гэты польскі падыход, які ты вывучала падчас сесій? — Галоўнае, што транслюецца падчас навучання і працы, — гэта павага да эмоцый дзіцяці і высокі эмацыйны інтэлект. У Беларусі эмацыйны інтэлект доўгі час быў на вельмі нізкім узроўні, павагі да пачуццяў маленькага чалавека практычна не было. Тут жа вучаць даваць дзіцяці свабоду ўспрымання свету. Гэта відаць і ў падыходзе да творчасці, і нават у музычным развіцці — у нас ёсць рытміка, прыходзіць адмысловая жанчына, якая грае на сапраўдным піяніна, развівае ў дзяцей слых, яны вучаць песні. Але ўсё гэта праходзіць вельмі мякка, без «муштры»: калі дзіця саромеецца і спявае ціха — ніхто яго не аддзяўбе. Галоўнае — яго камфорт і ўдзел. Мне на лекцыях расказалі цудоўную гісторыю, якая мяне вельмі зачапіла. У Польшчы выкладчык апісаў выпадак: маленькая дзяўчынка атрымала ў падарунак ад бабулі вельмі прыгожы парасон. І вот на вуліцы наступіла выдатнае, абсалютна сонечнае надвор’е. Дзяўчынка збіраецца на шпацыр і вырашае ўзяць гэты парасон з сабой. Бабуля спачатку здзівілася і кажа: «Слухай, ну навошта табе парасон зараз? Паглядзі, на вуліцы ж так сонечна!». А ўнучка ёй адказвае: «Бабуля, а я ўсё роўна хачу яго ўзяць». І гэтая мудрая польская бабуля літаральна на секунду задумалася, а потым усміхнулася і сказала: (...) |