Ніва № 31 (3664), 02 жніўня 2026 г.
Яскравыя здабыткі і горкія стратыУладзімір АРЛОЎГэтым разам, дарагія юныя чытачы, вы даведаецеся, якіх вялікіх поспехаў дасягнулі беларусы ў пасляваенны час у літаратуры і мастацтве, а таксама ў спорце. Але тыя дзесяцігоддзі былі і перыядам, калі ішоў наступ на нашую мову, якую нездарма называюць „кроўю” нацыянальнай культуры. А без сваёй культуры нацыя непазбежна знікае. Менавіта такую задачу і ставіла маскоўскае кіраўніцтва савецкай імперыі. Тады з розных трыбун, са старонак газет і часопісаў зноў і зноў гучала, што ў СССР, „самай перадавой краіне свету”, ствараецца новая супольнасць — савецкі народ. А размаўляць гэты народ павінен быў на „великом и могучем русском языке”. Усвядоміць велізарную небяспеку для нашага будучага, што ішла ад Масквы, дапамагла чарнобыльская бяда. Жывыя крыніцы Велізарныя ахвяры і страты Другой сусветнай вайны не здолелі падарваць творчых сіл народа. У тыя дзесяцігоддзі беларусы зачытваліся аповесцямі Васіля Быкава „Альпійская балада”, „Сотнікаў” („Ліквідацыя”), „Дажыць да світання”, „Знак бяды”. Яны адкрывалі праўду пра чалавека на вайне. Выдатныя раманы „Людзі на балоце” і „Чужая бацькаўшчына” выдалі Іван Мележ і Вячаслаў Адамчык. У першым з гэтых твораў паказаны лёс нашых землякоў у БССР. Другі раман прысвечаны жыццю заходнебеларускага сялянства. Галоўныя героі Мележа і Адамчыка Васіль Дзятлік ды Міця Корсак былі маладымі хлопцамі, якія шукалі свой шлях на роднай зямлі, (...) |