Ніва № 31 (3664), 02 жніўня 2026 г.
Вясёлка над БандараміМіра ЛУКШАВозера сохне, а тут несусветны лівень і халадэча. Вось наце пацяпленне клімату! А неўзабаве над Бандарамі расцягнецца падвойная вясёлка... 18 ліпеня. «Бандароўская гасцёўня XXVI». Людзі пасядалі на лавачках бандарскага амфітэатра і на лавачкі каля «клетак» блёкаў бандарскага «аседля». Штораз менш старажылаў, з кожным годам бачу сярод іх перасяленцаў з залітых «возерам» вёсак. Толькі пералётныя, водныя птахі селяцца на сваім. Побач адмаляваных шматпавярховікаў — славуты агарод, «дзялкі», якія з цяжкасцю атрымалі перасяленцы, цяпер платныя. І ў блёках можна набыць файныя, выгадныя кватэры з відам на палеткі і лес перад возерам (пытацца пра набыццё кватэр — у магістраце Міхалова)... Добра, што такія імпрэзы працягваюцца дзясяткі гадоў. Разам з Беларускім таварыствам ладзіць іх «бандарскі актыў» — гурток Вясковых гаспадынь (і гаспадароў), пры падтрымцы Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы ды Маршалкоўскай управы... Выступаюць беларускія тутэйшыя калектывы — «Крыніца», «Рэчанька», «Мікрон», «Каласкі», «Куранты», «Трыяда», «Чырвоныя шпількі», «Чыжавяне» — ды станцуе тэмпераментны маладзенькі ды ўжо заслужаны «Падляшскі вянок», і беларусы з Латвіі — «Мара» з Ліпавы... І навокал смаката-аб’ядзенне — вось як кормяць цётачкі з падбандарскіх вёсак, пад кіраўніцтвам Гені Буры.... І кнігі можна набыць, і рукадзелле. Неўзабаве чакаецца кніга Олька Кардаша з Навасад «Гаворым па-просту» са здымкамі роднага... Сам (...) |