Ніва № 31 (3664), 02 жніўня 2026 г.
Фестываль «Тутака» 2026: Свабодныя (ч.ІІ)Міхал ІВАНЮККультура і музыка. Фестываль «Тутака», развіваючыся з кожным годам, імкнецца прыцягнуць новых удзельнікаў і прапанаваць ім нешта новае, свежае і ўнікальнае — тое, чаго яны не знойдуць у праграмах іншых мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў рэгіёне ці ў Польшчы і арыентаваны на беларусаў. Але, будзем шчырымі, мерапрыемства ў цяперашні час ахоплівае і арыентавана ў першую чаргу на беларусаў з дыяспары (апошняй хвалі). Беларуская меншасць на Беласточчыне, або польская супольнасць (тыя, хто падтрымлівае беларускую справу ці проста атрымлівае асалоду\цэніць беларускую культуру), не лічыць «Тутаку» такім прывабным, як яе папярэднік, «Басовішча». Фестываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча» быў выключна музычным фестывалем, а тут мы маем міждысцыплінарны фестываль, дзе музыка — толькі адзін з элементаў. У гэтым тэксце больш падрабязна разгледзім, што Фонд «Тутака» прапанаваў удзельнікам фестывалю ў гэтым годзе ў рамках культурных мерапрыемстваў, што прыцягнула публіку, а што не спрацавала на сёлетнім выданні і варта было б змяніць. — Я прыехаў сюды сёння выключна дзеля гурта «РІМА». Я лічу, што цана квіткоў неадэкватная таму, што прапануюць арганізатары на сёлетнім фестывалі. Пакуль не ведаю, ці вярнуся заўтра... — гэта словы прадстаўніка беларускай меншасці, якому крыху за сорак, з якім я пазнаёміўся ў першы дзень фестывалю. Ён сядзеў паміж намётамі «Талака» і «Ведака», шукаючы месца, (...) |