Ніва № 31 (3664), 02 жніўня 2026 г.

Беларускі народны фэст у Кашалях (ч.ІІ)

Аляксей МАРОЗ

Беларускі народны фэст у Кашалях адбыўся на мясцовай спартыўнай пляцоўцы. Сярод публікі — жыхароў Арлянскай і суседніх гмін — былі старшыня Беларускага грамадска-культурнага таварыства Васіль Сегень, войт Арлянскай гміны Лявон Паўлючук, працаўнікі Гміннага асяродка культуры ў Орлі. Арганізатарамі фэсту былі солтыс і радная Кашалёў. Усе калектывы выступілі з разнародным рэпертуарам.

Займальна спявалі госці з Латвіі — калектыў беларускай нацыянальнай меншасці «Сузор’е» з Рэзэкнэ.

— У мінулым годзе прыязджалі да нас у Латвію калектывы «Лайланд» з Беластока і «Сёстры Астапчук» з Грабаўкі. Зараз мы прыехалі ў Польшчу. Ад фэсту ў нас цудоўныя ўражанні. У нас у Латвіі было холадна, а калі мы прыехалі сюды, тут вельмі цёпла і мы гэтаму вельмі рады. Тут вельмі добрая атмасфера і многа душэўных людзей. Мы таксама будзем выступаць з беларускімі песнямі, — заявіла Алёна Моціна з калектыву «Сузор’е».

— У 26-тысячным Рэзэкнэ жыве 356 беларусаў. З гэтай колькасці 56 беларусаў належыць да нашага беларускага таварыства. Мы ўжо дзейнічаем 19 гадоў, 15 гадоў нашаму ансамблю «Сузор’е» і пяць гадоў нашаму фестывалю беларускай песні «Сузор’е збірае сяброў». У гэтым годзе на наш фестываль прыедуць выступаць беларусы з Эстоніі, Літвы і Польшчы, будуць таксама спяваць мясцовыя беларусы. Спяваем мы на беларускай мове і мерапрыемствы праводзім па-беларуску. Мы ганарымся тым, што можам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF