Ніва № 31 (3664), 02 жніўня 2026 г.

«Сяброўская бяседа» ля берага заліва

Уршуля ШУБЗДА

ХХVI раз у Гарадку гулялі на «Сяброўскай бяседзе». Мерапрыемства як штогод прыцягнула шмат людзей, якія любяць беларускую музыку і польскае дыска. Усё гэта над залівам у Зарэчанах, дзе ўдзельнікаў чакала процьма конкурсаў і смачная мясцовая кухня. Намаганні арганізатараў збыліся, бо ля сцэны гулялі ўсе — старэйшыя і малодшыя ўдзельнікі мерапрыемства.

Гаворыць Радаслаў Кулеша з Гміннага цэнтра культуры ў Гарадку:

— «Сяброўская бяседа» — унікальнае мерапрыемства. Мы хочам, каб беларуская культура, традыцыя нашага краю, нашай гміны жыла, каб не забывалі пра яе. Таксама хочам, каб на «Сяброўскую бяседу» прыязджалі і маладыя людзі, каб разам пагулялі, каб танцавалі, паспявалі і разам пасядзелі.

Як штогод мерапрыемства адкрылі шматгадовыя сябры «Сяброўскай бяседы» — прадстаўнікі лакальнай і ваяводскай свецкай улады, але і духавенства. Гаспадаром падзеі быў войт Гарадоцкай гміны Веслаў Кулеша.

— Сённяшняя падзея даказвае, што мы памятаем пра карані, тоеснасць і багацце нашай шматкультурнай спадчыны, захоўваючы гэта для будучага пакалення, — адзначыў Веслаў Кулеша. — Спадзяюся, што дух зычлівасці, адкрытасці і супольнага бяседавання будзе прысутны ў час сённяшняга мерапрыемства.

Ад удзельнікаў «Сяброўскай бяседы» плылі пажаданні, перш за ўсё, каб добра правесці той вечар, які мае быць адначасова адпачынкам ад штодзённасці.

— Мабыць тыя, якія зараз на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF