Ніва № 31 (3664), 02 жніўня 2026 г.
Безалкагольны алкагольМіхаіл ВАЙНОВІЧКалі з’явілася безалкагольнае піва, людзі з гумарам заявілі, што трэба прыдумаць яшчэ і безалкагольную гарэлку. І канец свету можна лічыць завершаным. Ну, каб пасмяяцца, так гаварылі. Ніхто ж з нармальных гомасапіенсаў тады ўсур’ёз не меркаваў, што такое і сапраўды можа прыйсці каму ў галаву. А папярэджвалі ж іх філосафы мінулага, што да зла трэба ставіцца сур’ёзна. А яны?! Як да гэтага паставіліся?! Ну вось успомніце, якія аргументы прыводзіліся, што такое немажліва. Зрабіць безалкагольную гарэлку! Ды што за бесталковая ідэя?! Што за абсурд?! Навошта?! Для чаго?! Для каго?! З якой мэтай?! Хто ж яе купляць будзе?! Ды ні за што і ні за колькі! Такое не можа быць увогуле, бо не можа быць ніколі! Няма такога народа, і няма такой дзяржавы, якім прыйдзе ў галаву такая ідэя. Аказалася ёсць. З народам там звязана, з бізнесам, дзяржавай, мафіяй, глабальнай эканомікай ці яшчэ з чым, пакуль што застаецца нявызначаным. Але ўжо не да смеху. Бо калі можна такое, то межаў больш няма. Цяпер можна чакаць чаго заўгодна. Напрыклад, абязводжанай вады. І вось табе рэаліі сённяшняга дня. Безалкагольная гарэлка запоўніла паліцы алкагольных крамаў. Для поўнага сэрвісу пакуль што бракуе безежавай закускі і безвадкаснай запіўкі, але праца над гэтымі прадуктамі, мяркую, ужо вядзецца. Так што пацярпіце крыху. Безалкагольны алкаголь таксама не адразу прыдумалі. Хоць самым эфектным, я ўпэўнены, (...) |