Ніва № 31 (3664), 02 жніўня 2026 г.
Турэцкі гамбітУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧНездарма многія аналітыкі і аглядальнікі шматразова параўноўвалі палітыку з шахматамі. А найбольш вядомы трактат знакамітага палітолага і архітэктара амерыканскай знешняй палітыкі эпохі халоднай вайны Збігнева Бжэзінскага так і называўся «Вялікая шахматная дошка». Назва гэта, праўда, не поўная, бо далей яшчэ было «Валадарства Амерыкі і яе геастратэгічныя імератывы». Тыя, хто любяць гуляць у шахматы, добра ведаюць усю шматварыятыўнасць і разнастайнасць хадоў моцнымі і слабейшымі фігурамі на дошцы. А часам вынік партыі ў той ці іншы бок вырашаюць і звычайныя пешкі. Тая ж пешка, дайшоўшы да пэўнай лініі, можа пераўтварыцца ў фярзя і зрабіць вызначальны і вырашальны ход. Не менш розных хадоў, нечаканых прыёмаў, дзівосных ліній і ў міжнароднай палітыцы. І часам тое, што здавалася зусім неверагодным яшчэ ўчора, ужо сёння становіцца рэальнасцю і можа ўспрымацца не як нонсэнс і абсурд, а як заканамернасць і лагічнае выйсце. Вайна ЗША супраць цяперашняга іранскага рэжыму гэта толькі пацвярджае. Характар прэзідэнта Дональда Трампа такі, што ён будзе імкнуцца развязаць іранскую праблему ў кожным разе. І будзе шукаць зусім нестандартных хадоў. Гэта пацвердзіла і сустрэча Трампа з кіраўніком Турцыі Рэджэпам Эрдаганам у Стамбуле на саміце ААН. Яна была вельмі паказальнай і сімвалічнай. Эрдаган асабіста сустракаў прэзідэнта ЗША ля трапа самалёта, што для яго рэдкасць. А Трамп публічна падкрэсліў, што прыляцеў найперш (...) |