Ніва № 31 (3664), 02 жніўня 2026 г.
«Магутны Божа» загучаў пад залатымі купаламі ГарадкаВольга СЯМАШКАПерад дзявятай раніцы з нядзелю 19 ліпеня Гарадок прачнуўся ад перазвону. Спачатку гук павольны і спакойны лунаў над ліпеньскімі палямі, але з кожнай хвілінай набіраў сілу, нібы заклікаючы людзей пакінуць хатнія клопаты і прыйсці туды, дзе на некалькі гадзін можна забыцца пра штодзённасць. Пад ранішнім сонцам асабліва ярка зіхацелі залатыя купалы праваслаўнай царквы Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы. Яны ззяюць пасля нядаўняга рамонту, праведзенага пры падтрымцы Падляшскага ваяводства, і здалёк сустракаюць усіх, хто ў гэты дзень прыйшоў на незвычайную літургію. У храме пахла ладанам. Мармуровы алтар патанаў ў насычаных барвах насценных роспісаў, а сонца, прабіваючыся праз вітражы, кідала на дываны і па-святочнаму апранутых прыхаджан рознакаляровыя плямы — сонечныя зайчыкі. Але галоўная прыгажосць гэтага ранку не ў сценах. Яна гучала, ляцела, адбівалася ад гістарычных сцен і ікон. Боскую беларускамоўную літургію служылі настаяцель прыхода айцец Мікалай Астапчук і ўраджэнец гэтых жа мясцін айцец Андрэй Кузьма, які сёння жыве ў Варшаве і ўжо некалькі гадоў рэгулярна служыць беларускамоўныя набажэнствы для беларускай супольнасці. Разам са святарамі маліўся хор беларусаў з Варшавы. Іх спевы прымушалі вернікаў час ад часу азірацца на хоры. У гэтым выкананні не было канцэртнай паказальнасці ці няўпэўненай нясмеласці пачаткоўцаў. Толькі пяшчотна-адвечная (...) |