Ніва № 29 (3662), 19 ліпеня 2026 г.

Няма таго, што раньш...

Міхаіл ТАЛЕР

Ну, не! Не ўмеюць зараз людзі піць. Што не кажыце, а не ўмеюць. Здэградавалі ўшчэнт, як казлы ў заапарку. Ні прыгажосці, ні шляхецтва, ні прыстойнасці пры гэтым занятку больш не назіраецца. Гэта я вам гавару. Алкаголік са стажам. А калі я што гавару, то трымцець языком без дай прычыны не буду. Не такое ў мяне выхаванне.

Некаторыя то яшчэ шукаюць апраўданне прымітыўнаму паглынанню горкай. Маўляў, не заўсёды танцы пад музыку, якая падабаецца. Час такі не рамантычны, мітуслівы. Калі тут рытуалаў прытрымлівацца? Паспець бы глынуць.

Глупства гэта ўсё ды пустаслоўе. Я вам так скажу — не туліце гарбатага да сцяны. Не лячыце перхаць гільяцінай. Не шукайце апраўданняў там, дзе і віны няма. Бракуе часу на рытуалы, то хай не будзе і на піццё. І ўсё тут.

Я іншыя часы памятаю, прыстойныя, чынныя, прыгожыя. У мяне ж досвед багаты. Шкада толькі, што за алкагольны стаж пенсіі не выплачваюць. Я б у такім выпадку бязбедную старасць забяспечыў бы сабе яшчэ ў маладосці. Ды што там я! Я ж не за сябе зараз клапачуся, а за справядлівасць. Хаця б за сацыяльную, калі чыстай справядлівасці ўсё адно ў гэтым свеце дамагчыся праблематычна.

Ну хто больш за ўсіх грошы ўносіць у дзяржаўны бюджэт? Хто, я вас пытаю? Можа хочаце сказаць, што гэта скупыя прапагандысты цвярозага ладу жыцця?

Не. Не скажаце такога. Язык не павернецца. Бо ясна ўсім, што алкаголікі. Там і акцыз, і іншыя пераплаты за не вельмі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF