Ніва № 29 (3662), 19 ліпеня 2026 г.

Ці беларускі круглы стол Паўла Латушкі асуджаны на правал?

Міраслаў МІКУЛЕВІЧ

У беларускім палітычным замежжы не сціхае запал да маштабнага маніпулявання тэрмінамі і капіталізацыі прыгожых, але моцна адарваных ад рэальнасці вобразаў. Чарговым прыкладам „гандлю паветрам” стала нядаўняя заява кіраўніка НАУ Паўла Латушкі падчас брыфінгу для амбасадараў краін ЕС у Варшаве, якая дублюе ягоны нядаўні публічны відэазварот да беларускай наменклатуры і сілавікоў1. Быў прапанаваны выхад з унутранага крызісу праз так званы „беларускі круглы стол”, які па словах палітыка павінен складацца з трох бакоў: дэмакратычных сіл, цяперашняй улады Рэспублікі Беларусь і Еўрапейскага Саюза, як знешняга назіральніка і гаранта. Для еўрапейскіх дыпламатаў гэтая канцэпцыя выглядае вельмі прывабна, аднак калі глядзець на гэта цвяроза і прагматычна — ідэя абсалютна нежыццяздольная. Галоўная памылка новых дэмакратычных структур палягае ў спробе манапалізаваць права на рэпрэзентацыю грамадства і выхад на дыялог, пры гэтым знаходзячыся ў стане моцнай унутранай нестабільнасці.

Бачанне трохбаковага дыялогу мае глыбокае эгаістычнае дапушчэнне. Калі кабінетныя клеркі кажуць пра „дэмакратычныя сілы”, яны па змаўчанні маюць на ўвазе выключна сябе, свядома замыкаючыся ва ўласнай лева-ліберальна-брусельскай рэха-камеры. Быў абвешчаны прынцып „нічога пра беларусаў без беларусаў”, аднак у гэтай формуле хаваецца фальшывая роўнасць паміж усім народам і вузкай групай палітыкаў, якія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF