Ніва № 29 (3662), 19 ліпеня 2026 г.
Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (109). Толькі яно...Андрэй СЦЕПАНЮКЯк ліпень, то і купальскія танцы, спевы і вянкі на вадзе. І потым інфармацыя ў так званых сродках масавай інфармацыі, што недзе там мела месца рэгіянальная імпрэза, на якой спяваліся рэгіянальныя песні, а людзі гулялі ў рытм музыкі, якую ігралі мясцовыя выканаўцы. І ні слова, апрача можа Купалля ў Белавежы аб тым, што гэтыя „мясцовыя” маюць штосьці супольнае з беларускасцю, хаця калі паглядзець на іх „артыстычную” вопратку, то адразу відаць, што прывезена яна найчасцей з за ўсходняй мяжы і паходзіць з часоў, калі тая мяжа, хаця не надта дацэньваная, не была яшчэ месцам праклятым Богам, а калі не Ім, то прынамсі праклятая людзьмі, якія не заўсёды разумеюць, што адбываецца ў сучасным свеце. Зрэшты, ці хтосьці яшчэ гэта разумее? Не ведаю, наколькі ўдзельнікі Купалляў знаёмыя з гісторыяй свята, у якім прымаюць удзел, але скажам, што гэта іх прыватная справа. Я хачу вырваць з тых ліпеньскіх святкаванняў толькі ахвоту на адно — на каханне. Бачу ўжо здзіўленне ў вачах тых чытачоў, якія прынамсі больш-менш ведаюць, колькі гадоў аўтару тых слоў, і не толькі здзіўленне, але і зласлівую ўсмешку на вуснах тых, якія ведаюць гэта дакладна, але як гаворыць народ — на каханне ніколі не позна. Зрэшты, трэба крыху ўдакладніць свае словы — я хачу ПАЧЫТАЦЬ пра каханне запісанае ў словах іншых аўтараў, і то такіх, якія пішуць аб ім у звычайна незвычайны спосаб. І не скрываю, што ў першую чаргу (...) |