Ніва № 29 (3662), 19 ліпеня 2026 г.

Польскаму дзённіку Янкі Брыля 70 гадоў

Сяргей ЧЫГРЫН

70 гадоў таму, у ліпені 1956 года, Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі ў Мінску выпусціла асобнай кнігай польскі дзённік „Вачыма друга” Янкі Брыля. Наклад выдання быў 10 тысяч асобнікаў.

Напрыканцы 1955 года група беларускіх пісьменнікаў прымала ўдзел у Днях беларускай культуры ў Польшчы. Разам з пісьменнікамі ў Польшчу завіталі артысты Тэатра імя Янкі Купалы і група салістаў Беларускага тэатра оперы і балета. А летам 1956 года з друку выйшаў польскі дзённік Янкі Брыля — справаздача з тых дзён і свае роздумы пра беларуска-польскія ўзаемасувязі.

На днях я перачытаў польскі дзённік народнага пісьменніка Беларусі. Пра што ён пісаў, пра што разважаў аўтар 70 гадоў таму? На першых старонках кнігі „Вачыма друга” Янка Брыль шчыра прызнаўся: «Польшчу ведаю горш, чым Міцкевіча, аднак яна не здаецца мне „белаю плямаю” на карце Еўропы. Шаснаццаць год таму назад і я, разам з многімі хлопцамі з „усходніх крэсаў”, быў польскім салдатам».

Першай польскай станцыяй гасцей з Беларусі быў Тэрэспаль. Творчую беларускую інтэлігенцыю сустракалі кветкамі. Сярод тых, хто сустракаў беларусаў была літаратуразнавец Ірына Карасінская. Яна даследавала творчасць Антона Чэхава і Баляслава Пруса.

Далей Янка Брыль пачынае параўноўваць: „А за акном — як быццам тая самая Беларусь, толькі дакалгасная: палосы, межы, саламяна-драўляныя вёскі...”. Гэта быў чацвёрты прыезд пісьменніка ў Варшаву. Першыя тры разы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF