Ніва № 29 (3662), 19 ліпеня 2026 г.
Ідзе мода на славістыкуУршуля ШУБЗДАНават найлепш падрыхтаваны спецыяліст ці машына не ў змозе ахапіць усю тэму. І менавіта гуманітарныя навукі даказваюць, што адзін спецыяліст не заступіць другога. Гуманістыка таксама дае гарантыю, што немагчыма заступіць чалавека штучным інтэлектам. На думку прафесара Камена Рыкева з Універсітэта Марыі Складоўскай-Кюры ў Любліне, насуперак трэндам, у сённяшнім свеце варта паставіць менавіта на гуманітарныя навукі. «Ніва»: — Як Вы апынуліся ў Любліне? Камен Рыкеў: — Я з Балгарыі, але з 2011 года жыву тут, працую балгарыстам і славістам. Раней адзінаццаць гадоў я працаваў на Універсітэце ў Сафіі. Там займаўся польскай літаратурай і культурай. Я лічу сябе часткай Любліна, часткай усходняй Польшчы. Тут нам усім, мне і маёй сям’і, вельмі добра. — Напэўна для Вас, як для славіста, Любліншчына гэта крыніца інспірацыі, бо нават ідучы па вуліцы можна пачуць новыя цікавыя словы, інтанацыю, гаворкі... таму, цэлы час можна адукавацца. — Цікавае, што я вас чую і зразу разумею, бо гэта славянская, мілагучная мова, але мне здаецца, што не толькі той агульны славянскі мікс, які штодзень ёсць ў нас. Наогул, не толькі гаспадарчы прагрэс, але таксама і сацыяльны, бо людзі больш адкрытыя, усе прадстаўнікі розных культур, розных традыцый нацыянальных і культурных, прыносяць нешта новае, што акцэптуем, або і не. Усё-такі жыццё тут больш цікавае. Думаю, што файна жыць сёння ў Польшчы. — Вы (...) |