Ніва № 28 (3661), 12 ліпеня 2026 г.

Мы называлі яе Бабуляй

Уладзімір АРЛОЎ

Дарагія мае юныя чытачы! Мінулы раз я расказаў вам пра мужных і ахвярных беларусаў і беларусак, якія пасля Другой сусветнай вайны змагаліся за сваю чалавечую і нацыянальную годнасць. Яны бралі ў рукі зброю, стваралі нелегальныя патрыятычныя арганізацыі, змагаліся з русіфікацыяй, пашыралі беларускую літаратуру і ўлёткі з заклікамі да незалежнасці. Гэтых людзей арыштоўвалі, кідалі ў сталінскія лагеры, асуджалі на расстрэл. Сёння гаворка пойдзе пра самую знакамітую прадстаўніцу таго нязломнага пакалення — Ларысу Геніюш. У яе жыцці адлюстраваўся шлях, які праходзіла ў тыя дзесяцігоддзі ўся Беларусь.

Зачараваная Радзімай

Ларыса прыйшла на свет 9 жніўня 1910 года на маляўнічым хутары Жлобаўцы пад Ваўкавыскам. Сям’я ейных бацькоў Антона і Аляксандры Міклашэвічаў была вялікая, працавітая і заможная.

У маленстве дзяўчынка часта хварэла, і дактары раілі як мага больш трымаць яе на свежым паветры. Тата быў вельмі заняты па гаспадарцы, але кожны вечар знаходзіў час, каб схадзіць з дачушкаю на пагулянку.

Яны любаваліся зялёным беларускім наваколлем. Ішлі на смарагдавы луг, дзе пасвіліся каровы і коні. Глядзелі, як сцелецца над зямлёю сіні туман. Ларыса зачаравана сачыла, як на глыбокім вечаровым небе ўзыходзіць месяц і загараюцца першыя зоркі.

З тых ранніх гадоў у душы будучай паэткі назаўжды пасялілася вялікая любоў да Беларусі.

Калі пачалася Першая сусветная (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF