Ніва № 28 (3661), 12 ліпеня 2026 г.
Пэнтаквантар — беларускі посткібернанк ад Арцёма Шуканава: Колькі ў нас яшчэ душы?Міхал ІВАНЮКАрцём Шуканаў — праграміст, якому крыху за сорак, адзін з многіх беларусаў-эмігрантаў з нядаўняй хвалі, які ладзіць сваё жыццё ў Польшчы, а менавіта ў Варшаве. Праграмаванне для буйной карпарацыі — не адзіны яго занятак ці захапленне акрамя сям’і і выхавання сына Ніла. Яго іншы запал — свет тэхналогій, пераклад тэхналогій на літаратурную мову і публікацыя яго дэбютнага твора, прысвечанага навуковай фантастыцы і яе паджанру кіберпанку. Менш за два гады таму Арцём апублікаваў сваю першую кнігу пад загадкавай назвай «Пентаквантар» у беларускім выдавецтве «Gutenberg Publisher». Аўтар працаваў над сваім дэбютам апошнія дзесяць гадоў, бо хацеў стварыць манументальную гісторыю, першую на беларускім літаратурным рынку ў стылі посткіберпанк. Раман насамрэч з’яўляецца дуалогіяй, але спачатку ён быў напісаны ў адным томе, але выдавецтва вырашыла выпусціць раман у двух тамах для зручнасці чытача. Арцём падчас апошняга кніжнага кірмашу ў Беластоку распавёў нам пра стыль свайго рамана, што ў ім такога прывабнага, пра што сюжэт кнігі, што натхняла аўтара падчас яе стварэння і як выглядаў літаратурны працэс. — Давайце ўявім сабе свет не такой ужо і далёкай будучыні, дзе буйныя і ўсемагутныя карпарацыі канкуруюць з дзяржавамі, часам нават на крок апярэджваюць іх. Свет, дзе тэхналогіі настолькі развітыя, што людзі ўжо не могуць функцыянаваць без іх, і нават (...) |