Ніва № 28 (3661), 12 ліпеня 2026 г.
Інспірацыі да новых нарацый — фестываль «Zielono Mi»Уршуля ШУБЗДАФестываль натуракультуры «Zielono Mi» ў Тыкоціне прайшоў 5 ліпеня, а ў яго рамках можна было паглядзець спектакль BY Тэатра «Бежанцы 1915» у рэжысуры Андрэя Новіка. Але гэта не ўсё, бо ўдзельнікаў чакалі сустрэчы з аўтаркай кніжкі «Бежанства 1915: забытыя ўцекачы» Анэтай Прымакай-Онішк, а таксама з Наталькай Сушчынскай, унучкай Мікалая Гайдука. Фестываль завяршыўся канцэртам гурту «Sw@daxNiczos». Удзельнікі, каб пабываць на другой, і ўжо апошняй частцы фестывалю, хадзілі ад славутай стадолы, названай Салонам пад Совамі, да Доміка з зялёнымі аканіцамі, а пазней назад у Салон. Стадола — гэта салон, у які невядома ці ўвойдзеш. Аказалася, што трэба было раней браніраваць месцы. З панам Анатолем цалкам выпадкова мы там апынуліся, таму не ведалі ці наогул увойдзем. Былі людзі са спіса, пазней са спіса рэзервовага, а пазней уваходзілі тыя, якія дамовіліся з вельмі сур’ёзнай паняй пры дзвярах, што яны ўвойдуць. — Może się uda, ale będzie trzeba postać. Пастаялі. А пан Анатоль нават і сеў. Спектакль яшчэ год таму звяртаўся да міграцыі беларусаў з Беларусі, іхняга цяжкага лёсу на новай зямлі і выклікаў звязаных з пераездам. Сёлета на бежанства 1915 года далікатна накладаўся іншы фільтр, бо ізноў вярнуліся да тэмы ўцекачоў з... а коратка пішучы, то можна назваць іх уцекачамі проста з Беларусі. Аднак, каб адцяць адных ад другіх, і другіх ад тых першых, то тымі ж (...) |