Ніва № 28 (3661), 12 ліпеня 2026 г.

Алесь Бяляцкі і яго жонка Наталля ў Гайнаўскім белліцэі (ч. ІІІ)

Аляксей МАРОЗ

— Што склалася на ваш поспех і атрыманне Нобелеўскай прэміі міру? — спытала вучаніца.

— Да атрымання прэміі міру ты адзін не спрычынішся. Такія прэміі даюць камандзе, ці нейкай праслойцы людзей. Нобелеўская прэмія міру, якую я атрымаў, была фактычна дадзена ўсім беларусам, якія змагаліся за дэмакратыю і правы чалавека, за справядлівасць у 2020 і 2021 гадах. Фармулёўка гэтай прэміі была такая: «У падтрымку беларусам, якія імкнуцца да дэмакратыі, да дэмакратычнага ладу». Я аказаўся прадстаўніком мільёнаў беларусаў, якія хочуць жыць па-іншаму, а не ў таталітарнай дзяржаве. Без працы праваабаронцаў, без падтрымкі сям’і і тысяч людзей, з якімі мы працавалі, мы б ніколі не атрымалі Нобелеўскай прэміі міру. Таму прэмія не дадзена мне асабіста, а ўсім беларусам, якія змагаліся за дэмакратыю, за правы чалавека за ўсе гэтыя гады, калі ў нас існуе дыктатура. Таму я ўдзячны ўсім, хто хоча змяніць жыццё Беларусі да лепшага. Бывае, што залаты мяч атрымлівае адзін футбаліст, але на яго іграе ўся каманда і тут так было, — адзначыў лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі.

— Вы — вялікі аптыміст. Адкуль у вас браліся сілы, якія дазволілі пражыць усе гэтыя гады ў турме? — спытаў дырэктар Гайнаўскага белліцэя Дарыюш Мусюк.

— Гэта можа быць склад характару. Людзі бачаць, што гэтая пляшка напалову пустая, а я бачу, што яна напалову поўная. А насамрэч, калі без (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF