Ніва № 28 (3661), 12 ліпеня 2026 г.
У калейдаскопе падзейУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧСусветныя падзеі круцяцца нібы каляровыя каменьчыкі ў калейдаскопе. Кожны тыдзень на гэтай планеце адбываецца столькі ўсяго, што летапісцы войнаў, здарэнняў, сустрэч, катаклізмаў, нараджэння новых людзей і адыходу ў іншы свет старых, не паспяваюць усё занатоўваць. На дапамогу сучасным Нестарам даўно прыйшлі электронныя машыны, але ці пад сілу і ім зафіксаваць усё дакладна і без памылак. Толькі ўявіце сабе, кожны Божы дзень на гэтай планеце з’яўляецца на свет каля 460-470 тысяч новых дзяцей. За той жа прамежак часу ў выніку хвароб, аварый, катастроф, няшчасных выпадкаў і проста старасці 170-180 тысяч пакідаюць Зямлю. У выніку агульны прырост насельніцтва штодзень складае 290 тысяч чалавек. Гэта як усё насельніцтва Беластока ці двух такіх беларускіх гарадоў як Барысаў. Няцяжка асэнсаваць, што ў недалёкай перспектыве нашай планеце пагражае перанаселенасць. І гэты фактар істотна падвышае рызыку новых войнаў, паколькі дэмаграфічная шчыльнасць на адных кантынентах і рэгіёнах і малазаселенасць у іншых непазбежна будзе абуджаць гістарычна старыя крыўды і балячкі ды спараджаць новыя канфлікты. На мінулым тыдні прынамсі дзве краіны адзначалі Дзень незалежнасці. Найперш гэта Злучаныя Штаты Амерыкі, якія ўшаноўвалі прыгожую дату — 250-ыя ўгодкі з часу Дэкларацыі аб незалежнасці. Яна была абвешчана 4 ліпеня 1776 года Другім кантынентальным кангрэсам у Філадэльфіі. Тут варта ўдакладніць, што многія медыя і (...) |