Ніва № 28 (3661), 12 ліпеня 2026 г.

Пасядзім поруч Мікалая Гайдука...

Міра ЛУКША

У Кабылянцы (гміна Міхалова) у суботу 27 чэрвеня 2026 г. адбылася ўрачыстасць, прысвечаная наданню мясцоваму скверу імя беларускага асветніка, пісьменніка і краязнаўцы Мікалая Гайдука. Працяг урачыстасцей у памяць пра Міколу Гайдука адбыўся ў аграсядзібе Вяславы-Малажаты і Яўгена Трусэвічаў у Кабылянцы. Былі зачытаны ўрыўкі эсэ Міколы Гайдука „Меры майго дзяцінства”, адмыслова надрукаваны дзеля свята. Па словах Віктара Шведа, гэтае эсэ павінен прачытаць кожны беларус.

Кабылянка — вёска, дзе ён нарадзіўся 29 мая 1931 года. Названне імем паэта (бо ім быў па натуры і таленце) гэта была важная і хвалюючая падзея для мясцовай супольнасці і сімвалічная даніна павагі выдатнаму настаўніку, фалькларысту, краязнаўцу, пісьменніку, журналісту і перакладчыку, які ўсё сваё жыццё працаваў над захаваннем і прасоўваннем культурнай спадчыны і мовы беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы.

Шлях да ўшанавання памяці Мікалая Гайдука ў яго роднай мясцовасці быў доўгім. Спачатку марылі мы пра вуліцу яго імя ў Міхалове, за якую выступілі беларускія арганізацыі ў Польшчы. Ініцыятыва назваць плошчу ў Кабылянцы ў яго гонар узнікла ў 2013 годзе падчас канферэнцыі, арганізаванай у Майстэрні фільму, гуку і фатаграфіі «Нязбодка» . Нягледзячы на адданасць многіх людзей, праект так і не быў рэалізаваны. Мы вярнуліся да гэтай ідэі ў маі 2025 года падчас памятнага сходу, прысвечанага Мікалаю Гайдуку. У выніку мы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF