Ніва № 27 (3660), 5 ліпеня 2026 г.
Здравствуйте, дарагой Хведар Нікалаевіч Каліта!Анна ШАЙКОЎСКАЯХведар Каліта — чалавек з вялікай прагай ведаў і адукацыі, мары якога не здзейсніліся з за вялікай гісторыі, што ахапіла нашу частку Еўропы ў першай палове ХХ стагоддзя. У Сямятычах, я сустрэлася з ягонай унучкай Людмілай Кавальчук. Яна вырасла ў шматпакаленным доме. Вялікі ўплыў на развіццё яе дзіцячага а пасля і дарослага светапогляду меў якраз дзядуля са стараны маці. — Дзядуля Хведар нарадзіўся ў 1890 годзе. Ён напісаў і пакінуў нам сваю біяграфію, — распавядае спадарыня Людміла паказваючы сшытак з прыгожа запісанымі кірыліцай радкамі. Дзядуля апісвае, як папаў у глыб Расеі. «Не паспелі мы акрыяць ад пажару ў 1910 годзе, які ахапіў вёску Шаршні, як восенню, а дакладна 14 кастрычніка 1912 года прызвалі мяне ў царскую армію, у якой я праслужыў да 1918 года, — чытае мне ўспаміны свайго дзядулі Людміла Кавальчук і падкрэслівае, што ў царскай арміі служыў ён ажно шэсць гадоў. — У 1913-1914 гадах камандзір вайсковай роты медыцынскага вучылішча фельчараў накіраваў мяне вучыцца. Я закончыў вучылішча і атрымаў званне фельчара роты. У 1914 годзе пачалася Першая сусветная вайна. Мяне разам з маім палком адправілі на фронт. На фронце я быў узнагароджаны высокай адзнакай — сярэбраным медалём Святога Георгія за адвагу. У 1917 годзе ў Расеі пачалася рэвалюцыя. І цар Мікалай ІІ быў вымушаны адрачыся ад пасаду. І ад 1918 да 1919 года я атрымаў штат у вайсковым шпіталі. (...) |