Ніва № 27 (3660), 5 ліпеня 2026 г.
Іхняй зоркай была БеларусьУладзімір АРЛОЎСёння, дарагія юныя чытачы, хачу расказаць вам пра тое, аб чым у савецкія часы ў Беларусі было катэгарычна забаронена што-небудзь паведамляць. Газеты, часопісы, падручнікі, навуковыя гістарычныя выданні пад пагрозаю пакарання маўчалі пра тое, што партызаны і падпольшчыкі дзейнічалі ў БССР і пасля вайны. Гэтыя мужныя людзі, сярод якіх было шмат зусім маладых юнакоў і дзяўчат, часам проста падлеткаў, змагаліся супроць бальшавікоў за вольную Беларусь. Ім пагражалі доўгія турэмныя тэрміны, а часам і расстрэльныя прысуды, але барацьба працягвалася да сярэдзіны 1950-х гадоў. Саюз патрыётаў „Прысягаю перад Бацькаўшчынай і сваім народам, што заўсёды буду верны ідэалам свабоды і незалежнасці Беларусі. Калі ж па слабасці сваёй або па злым намеры я парушу прысягу і выдам тайну сяброў, хай пакарае мяне Бог ганебнай смерцю здрадніка Радзімы”. Гэта словы прысягі, якую ў 1946 годзе пад бел-чырвона-белым сцягам і гербам „Пагоня” давалі ўдзельнікі Саюза беларускіх патрыётаў (СБП) — адной з самых вялікіх падпольных арганізацый таго часу. У яе з’ядналіся студэнты Глыбоцкай і Пастаўскай педагагічных вучэльняў, а таксама іхнія аднадумцы-старшакласнікі. Яны марылі пра свабоду для нашай краіны, хацелі вучыцца па-беларуску, займаліся самаадукацыяй, праводзілі вайсковыя заняткі. Невыпадкова для прысягі на вернасць марам і ідэалам моладзь абрала 25 сакавіка. Вы памятаеце, што ў гэты (...) |