Ніва № 27 (3660), 5 ліпеня 2026 г.
Прэм’ера дакументальнага фільма «Бяляцкі/Нязломны»Міхал ІВАНЮКУ рамках візіту Алеся Бяляцкага на Беласточчыну і адначасова яго завяршэння і падвядзення вынікаў, у аўторак, 23 чэрвеня, у сядзібе культурнай пляцоўкі «NIE TEATR» адбылася польская прэм’ера дакументальнага фільма «Бяляцкі/Нязломны» рэжысёра Эймантаса Бяляцкіса, а пасля паказу адбылася сустрэча са стваральнікамі і галоўнымі героямі фільма. Фільм «Бяляцкі/Нязломны» ахоплівае ключавыя перыяды ў жыцці праваабаронцы і ўключае яго першае зняволенне з 2011 па 2014 год і другі арышт у ліпені 2021 года, пасля якога старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна» быў асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. 13 снежня 2025 года Алесь Бяляцкі быў вызвалены і дэпартаваны з Беларусі ў Літву. Аповед фільма заснаваны на ўспамінах яго блізкіх, у першую чаргу яго жонкі Наталлі Пінчук і яго сяброўкі Сашы Кулаевай. Фільм у значнай ступені круціцца вакол іх, і, паколькі Алесь Бяляцкі з’яўляецца ў фільме госцем, запрошаным гледачом. Важна адзначыць, што стваральнікі фільма не абмяжоўваюцца рэаліямі Беларусі. Яны вядуць гледачоў праз Туніс і Калумбію, дэманструючы ўніверсальнасць барацьбы з рэжымамі і праваабаронцаў, якія расказваюць пра Алеся Бяляцкага. Пастаноўка перагукваецца з нядаўняй гісторыяй, уражвае тонамі знясілення, але таксама нязменнай надзеі і веры ў тое, што ўсё скончыцца добра, і Алесь Бяляцкі нарэшце будзе вызвалены. Галоўнае ў гэтым фільме, і тое, што ўдалося (...) |