Ніва № 27 (3660), 5 ліпеня 2026 г.
Алесь Бяляцкі і яго жонка Наталля ў Гайнаўскім белліцэі (ч. ІІ)Аляксей МАРОЗУ Агульнаадукацыйным ліцэі з дадатковым навучаннем беларускай мове ў Гайнаўцы 19 чэрвеня адбылася сустрэча з выдатным беларускім грамадскім дзеячам, лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру, заснавальнікам і старшынёй Праваабарончага цэнтра «Вясна», пісьменнікам Алесем Бяляцкім і яго жонкай Наталляй Пінчук. Публіку саставілі гайнаўскія белліцэісты, некаторыя бацькі, настаўнікі школы і госці. Госцям паказалі школьны будынак, расказалі пра адукацыю ў белліцэі. Арганізатарамі спаткання былі Беларускае Радыё Рацыя, Цэнтр беларускай культуры, Тыднёвік беларусаў у Польшчы «Ніва», Цэнтр грамадзянскай адукацыі Польшча-Беларусь і Гайнаўскі белліцэй. Алеся Бяляцкага і яго жонку Наталлю суправаджалі галоўны рэдактар «Нівы» і старшыня Управы Беларускага Радыё Рацыя Яўген Вапа і дырэктар Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку Анатоль Вап. — Канешне, зараз вельмі цяжкая праблема з вайной паміж Расеяй і Украінай. Вы ведаеце, што Расея распачала гэтую вайну, каб змяніць уладу ва Украіне, каб ва Украіне быў лаяльны да Расеі рэжым, як у Беларусі. Украінцы адчайна змагаюцца і ідзе там вайна за незалежную, дэмакратычную Украіну. Распачаліся працэсы ўступлення Украіны ў Еўрапейскі Саюз і па прагнозах да трыццатага года Украіна стане яго членам. Мяжа Беларусі з Украінай гэта больш за тысячу кіламетраў. Нам вельмі важна, каб Украіна выстаяла. Калі Украіна выстаіць, тады Беларусі (...) |