Ніва № 27 (3660), 5 ліпеня 2026 г.
Пра Гацькі ад старажытнасціУршуля ШУБЗДАВыстаўка пра таямнічае гарадзішча і шэсцьдзясят гадоў працы над ім археолаг Польскай акадэміі навук Дарыюш Краснадэмбскі назваў «замацаваннем ведаў, якія калісьці ўдалося археолагам выцягнуць з зямлі». На Падляшшы ўсё пачалося з Гацькоў... Можа не да канца, але тут вёска можа паганарыцца старажытным гарадзішчам VII стагоддзя. Для вока звыклага чалавека гэта проста вялікая горка. Аднак, аказваецца, гэта месца было старажытнай вёскай з цалкам лагічнай інфраструктурай. Хаця насялялі яе людзі з некалькіх мінулых эпох, сарганізавалі сабе жыццё на добрым узроўні. «60 гадоў археалагічных даследаванняў Інстытутам археалогіі і этналогіі Польскай акадэміі навук у Варшаве» — пад такім загалоўкам 21 чэрвеня прайшла сустрэча ў Гацьках. Прыйшлі не толькі мясцовыя жыхары, але таксама аматары археалогіі, навукоўцы і даследчыкі ды проста людзі, якіх цікавіць мінулае Падляшскай зямлі. Не трэба дадаваць, што гацькаўскае паселішча старэйшае за Беласток, што часта меншыя падляшскія мясцовасці прыпамінаюць сваёй метраполіі. Цяжка сабе ўявіць, што ажно так старая, бо старэйшая за Хрыстовыя часы. Да нашай эры Археолаг ПАН Дарыюш Краснадэмбскі: — Археолаг, гэта такая прафесія, якая патрабуе шырокага поля. Я не кажу, што я такі ўніверсальны, але... Спачатку археолагу трэба знайсці грошы, каб пачаць даследаванні. Пазней трэба правесці раскопкі, апісаць іх, зрабіць выстаўку, прывітаць (...) |