Ніва № 27 (3660), 5 ліпеня 2026 г.
АбсурдМіхаіл ВАЙНОВІЧКалісьці мне здавалася, што я жыву ў краіне абсурду. Маецца на ўвазе СССР, дзе і давялося нарадзіцца. А з абсурдам сутыкнуўся яшчэ ў школе. Калі пабачыў як настаўніца, якая патаемна, каб яе не бачылі саслужыўцы, сама рэгулярна наведвала каталіцкі касцёл дзе шчыра малілася, а нас гэтак жа шчыра вучыла, што Бога няма. Я ўвесь час не мог уцяміць, каму яна там моліцца, калі сцвярджае, што Яго няма. Гэта пазней мне распавялі анекдот пра Вовачку, які праясніў сітуацыю. Там таксама настаўніца казала дзецям, што нікога на небе не існуе, і як доказ прапаноўвала плюнуць туды. Усе плюнулі, а Вовачка не. На прэтэнзіі настаўніцы адказаў так: — Калі Бога там няма, то на каго тады пляваць? А калі Ён усё ж ёсць, то які сэнс псаваць з Ім адносіны. Напэўна мая настаўніца меркавала гэтак жа. Адносіны не псавала. Ні з Богам, ні з раённай адміністрацыяй адукацыі. А школа мела сваю атэістычную праграму выхавання маладога пакалення зацверджаную чыноўнікамі, якую трэба было выконваць. Ну, работа такая. Так, хіба, і Богу патлумачыла. А чалавекам яна сябе лічыла сумленным і адказным. Таму і малілася сумленна, і атэістычнае выхаванне праводзіла з поўнай адказнасцю. І за кожную дзейнасць шчыра спадзявалася на заслужаную ўзнагароду. А як жа ж. Усё па справядлівасці. А вось так тлумачыў нам некалі перад дзяржаўнымі іспытамі па літаратуры другі сумленны настаўнік. Галоўнае, казаў, гэта не Шэкспір, а (...) |