Ніва № 27 (3660), 5 ліпеня 2026 г.
Пытанне правапісу, як адказ на будучае развіццё БеларусіМіраслаў МІКУЛЕВІЧПакуль апазіцыйныя дзеячы з розных бакоў канфліктуюць паміж сабой праз асабістыя непрыязнасці, хацелася б адцягнуцца на больш важныя і прагматычныя рэчы. Нягледзячы на баязлівасць з боку Офісу ў моўным пытанні, лічу неабходным усё часцей і часцей падымаць гэтую тэму. На вялікі жаль, статус беларускай мовы ў самой Беларусі становіцца ўсё больш хісткім, а стаўленне грамадзян да яе, мякка кажучы, не вельмі добрае. Відаць, што моўнае пытанне падзяляе грамадства і гэта з’яўляецца праблемай з некалькіх прычын. Падобная тэма паказвае відавочную праблему самаідэнтыфікацыі насельніцтва. І гэтае пытанне павінна быць вырашанае раз і назаўжды, бо яно пакідае за сабой магчымасць ціску і маніпуляцый з вонкавага боку. Існаванне канкрэтнага народа, які мае ўласную мову і нават цэлую нацыянальную дзяржаву, павінна зрушыць любыя дыскусіі аб выбары і перавесці ўсё ў плоскасць адказнасці перад самімі сабой, пакаленнямі мінулага і будучыні. Акрамя нацыянальнага падмурка гэта яшчэ і пытанне прагматызму. Людзі не могуць эфектыўна займацца дзяржаўнымі і эканамічнымі пераўтварэннямі, пакуль унутры іх саміх застаецца пытанне: „Хто мы такія?”. Амаль сорак гадоў таму гэтае пытанне спрабавалі вырашыць, але падыход да яго быў больш рамантычны, чым сухі разлік, бо меў на ўвазе выбар. Уласна гэтым выбарам скарысталіся праз час і гэта пацягнула за сабой наступствы. І тут закралася злая (...) |