Ніва № 27 (3660), 5 ліпеня 2026 г.
Родам з Беласточчыны. Майстры саломапляценняСяргей ЧЫГРЫНМайстар мастацкага саломапляцення, ініцыятар адраджэння традыцый мастацкай саломкі ў Беларусі Вера Карпюк (па мужу Гаўрылюк) нарадзілася на Беласточчыне ў вёсцы Старасельцы Беластоцкага павета ў 1904 годзе. У сям’і Карпюкоў было дзевяць дзяцей. У 1913 годзе памёр іх бацька Ілья Карпюк. Сіротамі засталіся сем хлопчыкаў і дзве дзяўчынкі. Таму маці дапамагалі старэйшыя дзеці. А Вера прыглядалася да вяскоўцаў і вучылася ў іх ткаць, вышываць, прасці, вязаць карункі. Для сваіх братоў і сястрычак Вера майстравала розныя цацкі, найбольш з саломкі. А таксама шыла ім адзенне. І дзецям усё вельмі падабалася. А таксама па дапамогу да яе прыходзілі вяскоўцы са Старасельцаў і суседніх вёсак. І дзяўчына сваім майстэрствам дапамагала і ім. А яе за такі талент і за дабрыню землякі вельмі паважалі і лічылі майстрыхай на ўвесь павет. Перад Другой сусветнай вайной Вера Карпюк выйшла замуж за добрага хлопца-беларуса Паўла Гаўрылюка. Наладжвалася сямейнае жыццё і ўсе былі шчаслівыя. Павел вучыўся ў Варшаве на меліяратара, а ў вольны час цікавіўся тэатрам, збіраў фальклор, нават напісаў гісторыю свайго роду для польскага конкурсу „Сялянскі дзённік”. І ў гэтым конкурсе Павел Гаўрылюк перамог. Яго ўзнагародзілі грашовай прэміяй, за якую беларус купіў карову і касцюм сабе. Але пачынаецца вайна. У вёску прыйшлі фашысты, якія затрымалі Паўла, а пасля расстралялі. А старэйшую 16-гадовую дачку (...) |