Ніва № 26 (3659), 28 чэрвеня 2026 г.

Шпацыр па здзічэлым лесе (38)

Ганны КАНДРАЦЮК

Мая маці, патомная бельская мяшчанка, ніколі не зжылася з духам людзей з пад лесу. У хвіліны злосці яна падгаворвала:

— Тут жа няма ніводнога нармальнага чалавека!

І па чарзе называла заганы або звычкі дзядзькоў і іх родаў. Нармальнасць яна прыпісала толькі солтысу Пятру Хіліманюку. Яна не ведала, што «самы нармальны чалавек» ажно чатры разы ўцякаў з вывазкі на прымусовыя работы. А пасля, калі ўрэшце патрапіў у Прусію, гаспадар немец дазволіў яму ажаніцца. Што там дазволіў! Сам гер Вільгельм прыехаў на вяселле ў Кутлоўку і танцаваў з дзяўчатамі на пляцоўцы. Усе гэтыя гутаркі пра ненармальнасць былі хутчэй здзіўленнем — як гэта магчыма, што хата, то індывід.

І мне было цікава. Я нават прыкмеціла, што каровы станавіліся падобнымі на сваіх гаспадароў, а найбольш па характары.

* * *

Я нарадзілася ў закутку са старажытнай метрыкай, пазначаным курганамі ІІІ-ІV стагоддзя. Іх прыпісваюць да Вельбарскай культуры, з характэрнымі пукатымі гладышкамі. У 1961 годзе вяліся раскопкі сужонствам археолагаў Ясканісаў. У цэнтры каменнага некропаля, раскінутага на прасторным узгорку, які ў народзе называюць «Грабніком» або «Выдмамі», вылучаны курган ваяра-камандзіра, пры якім пахаванае дзіцятка. Археолагі налічылі дзевяць магіл, хоць яны зрабілі агаворку, што іх падлік можа быць недакладным. Урочышча ўжо было выкарчаванае і зааранае, а камяні, якімі былі абкладзеныя магілы, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF