Ніва № 26 (3659), 28 чэрвеня 2026 г.

Пасляваенныя гады

Уладзімір АРЛОЎ

Дарагія юныя чытачы! Гэтым разам прапаную перанесціся ў час пасля Другой сусветнай вайны. Вы, пэўна ж, ведаеце, што яшчэ ўлетку 1944 года гітлераўцаў выгналі з усёй нашай зямлі, але наступ на захад працягваўся. З Масквы тады прыйшоў загад забраць у войска ўсіх маладых беларусаў. Яны былі неабучаныя, неспрактыкаваныя ў вайсковай справе, але іх кінулі ў самыя гарачыя баі. Зроблена тое было невыпадкова. Бальшавікі баяліся, што наша моладзь пасля вайны захоча жыць у сваёй незалежнай дзяржаве. Амаль усе тыя хлопцы — 95 з кожных 100 — загінулі.

Капітуляцыя гітлераўцаў

8 траўня 1945 года гітлераўскае камандаванне падпісала акт пра капітуляцыю. Гэта азначала, што нацысты здаліся.

Пераможцамі над Нямеччынай разам з Савецкім Саюзам былі ЗША, Вялікабрытанія і Францыя. Іхнія войскі таксама гераічна ваявалі з фашыстамі. 30 тысяч беларусаў сталі жаўнерамі і афіцэрамі арміі польскага генерала Уладзіслава Андэрса, якая змагалася з фашыстамі на Заходнім фронце. Нямала нашых суайчыннікаў служылі ў амерыканскім і брытанскім войсках, ваявалі ў шэрагах французскіх ды італьянскіх партызан. Беларусы ўдзельнічалі ў баявых аперацыях у Францыі і Галандыі, у Нарвегіі і Бельгіі, у Італіі і Паўночнай Афрыцы. Сярод іх быў будучы вядомы пісьменнік Кастусь Акула. Жывучы пасля вайны ў Канадзе, ён напісаў пра землякоў-паплечнікаў кнігу „Змагарныя дарогі”, дзе паказаў гэты невядомыя ў сталінскай імперыі старонкі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF