Ніва № 26 (3659), 28 чэрвеня 2026 г.

Кросны і аб’ектыў: як на Падляшшы нараджаюцца «Фота Сплёты» і «Пагоня»

Уладзімір РАМАНОВІЧ

Частка 2: Пераборы супольнай гісторыі і «Пагоня» ў сэрцы.

Калі прайсці далей уздоўж выставы, вока здалёк чапляецца за знаёмы, родны і вельмі моцны вобраз. На адным з тканых дываноў выразна і горда гарыць беларускі нацыянальны герб «Пагоня». Стваральніца гэтай адметнай працы Наталля Балтрамюк падзялілася гісторыяй яе паўстання.

— Скажы, калі ласка, як даўно табе гэтая ідэя не давала спаць, калі ты пачала рэалізацыю і ўвогуле з чаго пачалося ткацтва гэтага дывана?

— Насамрэч, «не давала спаць» яна мне вельмі нядоўга, таму што я ад ідэі хутка пераходжу да справы. Наогул, я снавала сабе аснову крыху даўжэйшую і спачатку думала выткаць копію пасажнай посцілкі маёй бабулі — са ўзорам «убраткі». Я нават спісала гэты ўзор. Але пасля, калі зразумела, што маю такую файную шырыню асновы, падумала: а чаму б не зрабіць «Пагоню»? Проста вось так стрэліла думка.

— А ў якім гэта было годзе ці месяцы? Гэта ж, напэўна, памятная дата?

— Памятная, але ў мяне памяць на лічбы не настолькі добрая (смяецца). Гэта быў 2024 год, калі ідэя канчаткова паўстала. Але «Пагоня» заўсёды ў сэрцы, яна недзе там пастаянна была, таму проста мусіла неяк выявіцца.

— То-бок яна ўнутры бурліла-бурліла...

— Так, і нарэшце выбурліла! Наогул, аказалася, што гэты ўзор вельмі прыгожа кладзецца на нашы падляшскія пераборы. Я лічу, што — гэта сапраўдны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF