Ніва № 26 (3659), 28 чэрвеня 2026 г.
«То едзем?» — Падарожжа з панам АнатолемУршуля ШУБЗДАТыкоцін, які б не быў дзень тыдня, заўсёды мае нейкі пастаянны рытм. Вызначае яго роўная плынь Нарвы, званы ў блізкім касцёле, машыны з жывёлай, якія хутка едуць па бруку. Цэлая буда цяжка трасецца, робячы вялікі гоман. Часам можна з невялікага цёмнага акна кантэйнера пабачыць позірк вялікай калматай морды жывёлы, якая глядзіць на турыстычную пярліну Падляшша. І так сабе едзе, як то гавораць словы песні ўкраінскага рэпера Скофкі В дорогу: «Їдем-їдем хто куди, в дорозі крутим спогади Віє вітер, дує дим, куди летим так молодим? Їдем-їдем хто куди, в дорозі крутим спогади ми (...) Дорога згадує усе, про що ти забув Дорога заставить подумать про завтра Дорога — то пустий басейн, на подумать Чого хата твоя не пузата ще? (...)» Бык, як бык — цяжка сказаць аб чым думае. Аднак, едзе. Але часам, і напэўна гэта блізкае кожнаму чытачу, і самому ў дарозе прыходзіцца падумаць. А тут бык нават выклікае нейкія рэфлексіі. І цікава як выглядае наша морда ў машыне з пазіцыі пешахода або веласіпедыста. Магчыма не мудрэй, чым той жа жывёлы. Людзі ходзяць тут памалу, мабыць таму, што часта можна тут сустрэць турыстаў, або асобы, якія паддаюцца соннаму рытму жыцця. На самой справе, цяжка сказаць, як жывуць тут мясцовыя людзі, і ці такіх наогул можна сустрэць у сярэдзіне тыдня, і сярэдзіне дня. Магчыма можна, але чалавек і (...) |