Ніва № 26 (3659), 28 чэрвеня 2026 г.
Алесь Бяляцкі і яго жонка Наталля ў Гайнаўскім белліцэіАляксей МАРОЗУ Агульнаадукацыйным ліцэі з дадатковым навучаннем беларускай мове ў Гайнаўцы 19 чэрвеня адбылася сустрэча з выдатным беларускім грамадскім дзеячам, лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру, заснавальнікам і старшынёй Праваабарончага цэнтра «Вясна», пісьменнікам Алесем Бяляцкім і яго жонкай Наталляй Пінчук. Публіку саставілі гайнаўскія белліцэісты, некаторыя бацькі, настаўнікі школы і госці. Госцям паказалі школьны будынак, расказалі пра адукацыю ў белліцэі. Арганізатарамі спаткання былі Беларускае Радыё Рацыя, Цэнтр беларускай культуры, Тыднёвік беларусаў у Польшчы «Ніва», Цэнтр грамадзянскай адукацыі Польшча-Беларусь і Гайнаўскі белліцэй. Алеся Бяляцкага і яго жонку Наталлю суправаджалі галоўны рэдактар «Нівы» і старшыня Управы Беларускага Радыё Рацыя Яўген Вапа і дырэктар Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку Анатоль Вап. Прывітаў сабраных у зале навучання беларускай мовы Гайнаўскага белліцэя дырэктар школы Дарыюш Мусюк. — Я рады пабываць у вашай школе. Я не першы раз у Гайнаўцы. Пабываў у Гайнаўскім беларускім музеі, тутэйшых вёсках і многа разоў быў у Беластоку. Аднак за апошнія пяць гадоў першы раз прыехаў на вашу зямлю. Я заўсёды адчуваю тут сябе як дома, як у Мінску, як у Гомелі, як у Беларусі. Я працаваў і жыў доўгі час у Беларусі. Вучыўся ў Гомельскай вобласці, на ўсходнім Палессі. Я пісьменнік і напісаў некалькі кніжак. Працаваў у музеі і Праваабарончым цэнтры (...) |