Ніва № 26 (3659), 28 чэрвеня 2026 г.
На валаскуУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧСітуацыя ў Беларусі і вакол яе апошнімі тыднямі становіцца ўсё больш напружанай і трывожнай. Масква даўно і паслядоўна імкнецца ўцягнуць у сваю захопніцкую вайну супраць Украіны і беларускае войска. Лукашэнка разумее, што такая патэнцыйная сітуацыя істотна прынізіць яго самастойнасць як начальніка дзяржавы, а таксама рэзка абрыне зусім нізкую ягоную папулярнасць у народзе. Таму правадыр сінявокай рэспублікі ўсімі сіламі ўсе гэтыя апошнія гады імкнуўся лавіраваць і пазбягаць наўпроставага ўмяшання ў збройныя дзеянні. Рэспубліка Беларусь і так у значнай ступені стала суагрэсарам і атрымала незмывальнае таўро, бо яе кіраўніцтва фактычна прадаставіла расейскім войскам сваю тэрыторыю для ўварвання і нападу на Украіну на пачатку страшнай вайны. І тут можна абсалютна пагадзіцца з дасведчаным беларускім палітыкам Сяргеем Навумчыкам, які піша: «У тым, што Беларусь апынулася над безданню, на 100% вінаваты Лукашэнка. Менавіта ягоная шматгадовая мэтаскіраваная палітыка здачы суверэнітэту Маскве зрабіла народ закладнікам узурпатара. За гэтыя часы ў Беларусі магло змяніцца 6 ці 7 прэзідэнтаў (ці ўвогуле яна магла б вярнуцца да парламенцкай рэспублікі), і мне цяжка ўявіць каго-небудзь горшага за Лукашэнку». Сітуацыя рэзка абвастрылася за апошні тыдзень, калі кіраўнік Украіны Уладзімір Зяленскі выставіў ультыматум менавіта Лукашэнку. Сутнасць заявы ўкраінскага лідара палягае ў наступным. Беларусь павінна дэмантаваць усе (...) |