Ніва № 26 (3659), 28 чэрвеня 2026 г.
Алесь. За беларускае жыццёМіхал ІВАНЮКІ частка. „Ён зусім не змяніўся, можа, трохі схуднеў, але ён усё той жа Алесь...”. Гэтую фразу вымавіў Аляксандр — адзін з блізкіх сяброў Алеся Бяляцкага у момант, калі той 20 чэрвеня з’явіўся ў дзвярах хаба «Новая Зямля». Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2022 года, дзякуючы дыпламатычным перамовам паміж ЗША і рэжымам у Мінску, упершыню пасля вызвалення з папраўчай калоніі з’явіўся ў Беластоку і на Беласточчыне. Апошні раз Алеся Бяляцкага публічна бачылі ў Беластоку падчас серыі адкрытых лекцый на факультэце гісторыі і сацыялогіі Беластоцкага ўніверсітэта ў лютым і сакавіку 2016 года, падчас якіх будучы Нобелеўскі лаўрэат абмяркоўваў шлях Беларусі да незалежнасці, беларускі дэмакратычны рух і тадышнія палітычныя рэаліі. З таго часу прайшло больш за дзесяць гадоў, і рэаліі, пра якія тады казаў Бяляцкі, у Беларусі змяніліся да горшага, змяніўся і свет, у якім мы жывем. Адно, што засталося нязменным — гэта стаўленне Алеся Бяляцкага адносна перамен у Беларусі, яго харызма і аптымізм. Ён пагаварыў з Міхалам Андрасюком пра сітуацыю ў Беларусі, пра свой час у калоніі, пра планы на будучыню і пра шэраг іншых тэм. На сустрэчы ў хабе «Новая Зямля» таксама была прадстаўлена кніга «Алесь. За беларускае жыццё», у якую ўвайшлі інтэрв’ю журналістаў Беларускага Радыё Рацыя са старшынёй Праваабарончага цэнтра «Вясна», лісты з часоў службы ў Савецкай Арміі ў 1980-х гадах і яго апошнія словы ў судзе перад прыгаворам па апошняй (...) |