Ніва № 23 (3656), 7 чэрвеня 2026 г.
Слуцкі збройны чынУладзімір АРЛОЎСёння, дарагія юныя чытачы, я раскажу вам пра гераічныя падзеі лістапада 1920 года. Тады адбыўся самы магутны выступ нашых продкаў супраць бальшавікоў у абарону Беларускай Народнай Рэспублікі. Больш за месяц жыхары Случчыны ваявалі з Чырвонай Арміяй. Тую няроўную барацьбу называюць Слуцкім паўстаннем альбо Слуцкім збройным чынам. Але цяпер гісторыкі прапанавалі іншую назву: беларуска-савецкая вайна. І сапраўды, случакі мелі свае вайсковыя сілы на чале з прафесійнымі афіцэрамі, вайсковую школу, выведку і контрвыведку. Фронт баёў з „чырвонымі” перасягаў даўжыню 50 кіламетраў, на якіх адбываліся наступы і контрнаступы, вызваляліся вёскі і мястэчкі. Сцяг з „Пагоняй” У той час савецкая Расея і Польшча, якія ваявалі між сабой, падпісалі дамову пра замірэнне. Расейцы прапанавалі палякам забраць сабе Заходнюю Беларусь. Хоць яна была часткаю Беларускай ССР, яе кіраўнікоў на перамовы з польскай дэлегацыяй нават не пусцілі. Гэта паказвала, якой у сапраўднасці была «незалежнасць» створанай камуністамі БССР. Але наш народ не хацеў мірыцца з такім становішчам. Продкі са зброяй у руках баранілі незалежнасць. Прыклад змагання паказалі жыхары Слуцка і ягоных ваколіцаў. Случчына з яе ўрадлівымі палямі была адной з самых багатых частак Беларусі. Там заўсёды жыло моцнае імкненне да самастойнасці. У час, калі палякі ўжо адступілі, а расейцаў яшчэ не было, случакі вырашылі распачаць барацьбу за ўсталяванне (...) |