Ніва № 23 (3656), 7 чэрвеня 2026 г.
Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (108). Права быць суддзёйАндрэй СЦЕПАНЮКСусветная палітыка неяк стараецца абмінуць і не заўважыць таго, што ад многіх гадоў некаторыя з дзяржаўных уладароў самі далі сабе права вырашаць праблемы паводле сваёй волі. Прыклады дзеянняў цяперашняга амерыканскага прэзідэнта яскрава паказваюць, што жывем у часе, калі „праўда” заўсёды стаіць на баку мацнейшага. І гэта бачыць увесь свет і хавае час ад часу вочы, бо і так не зможа ён зрабіць нічога ў такіх выпадках. Яшчэ больш амаральна выглядае гэта ў выпадку прэзідэнта расейскага, бо тут маем прыклад паводзін дзяржавы, якая сілу мае толькі ў сваіх вачах, але і так страх перад вар’яцтвам кіруючых гэтай краінай, што ўсё ж такі націсне хтосьці ядзерную кнопку, не дазваляе так званаму „дэмакратычнаму свету” проста гэтаму глінянаму монстру „даць у морду”. Усё зноў будзе велічным, былінным, і рэкі хвалістыя, і раўніны, багаты сад, а плот залішнім стане, і пацякуць у вольныя даліны на шчодры хлеб рупліўцы-пасяляне. Не будзе цэркваў, дзе трымаюць Бога, як вязня ў ланцугах астрога, расчулена аплакваюць, блюзнераць нібы з параненага ў клетцы звера; гасцінна стрэне прыхадняў і вера у чысціню ахвярнасцяў людскіх ва ўчынках нашых, у тваіх, маіх. Ні з тагасвеццем марнае гульні, а толькі палкае спазнанне смерці; служыць зямному вучымся мы ў свеце, каб (...) |