Ніва № 23 (3656), 7 чэрвеня 2026 г.
Дарога да гісторыі — няпростаяУршуля ШУБЗДААказваецца, зразумець гісторыю не так проста. А дарог і дарожак бывае даволі багата, хаця, вельмі многа залежыць ад самой крыніцы, але таксама і фармату гісторыка. «Podlasie — to kraj „Pod-lasami”, czy „Pod-Lachami”» — пад такім загалоўкам прайшла сустрэча ў Праваслаўным цэнтры культуры. Госцем быў Яраслаў Ягайла — незалежны даследчык, гісторык, які займаецца ранняй гісторыяй Польшчы. Яго даклад быў кароткім уступам да кнігі прысвечанай тэме Лехіі і лехітаў. — Пасля Вашага даклада складваецца ўражанне, што кожны гісторык ходзіць сваімі дарогамі. Тут, на сустрэчы, прыходзіць вельмі многа адукаваных людзей, якія таксама ў пошуках гісторыі, пошуках таго, што было. Так як Вы сказалі на сваёй папярэдняй сустрэчы, вобраз гісторыі складаецца ў залежнасці ад таго, на якія крыніцы спаслацца. — Бо гэта прыкмета гісторыі, прыкмета чагосьці, што ўжо прайшло. Калі вы глянеце на размову, якую зараз вядзем, таксама можам інакш яе бачыць, інакш запомніць, інакш будзем аб яе гаварыць. Мы розныя людзі — па-рознаму ўспрымаем, адбіраем, перажываем... Таксама і з гісторыкамі. Кожны з іх мае тэксты гістарычнай крыніцы, але кожны гэта фільтруе па-рознаму, у залежнасці ад таго, што ўжо ведае, чаму навучыўся, што бачыў, як асацыюе, якія прачытаў кнігі, можа нават якія казкі чытаў у дзіцячы час. Гэта ўсё ўплывае на спосаб, у які ён глядзіць на тэкст крыніцы, і што з яго можа прачытаць. Таму так (...) |