Ніва № 23 (3656), 7 чэрвеня 2026 г.
Павел Севярынец: «Я веру, што Беларусь адродзіцца праз хрысціянскую веру і беларускую мову»Міхал ІВАНЮКГэта словы Паўла Севярынца — аднаго з апазіцыйных дзеячаў, які ў турмах і калоніях у агульнай складанасці правёў больш за адзінаццаць гадоў з яго амаль пяцідзесяцігадовага жыцця. Вядучы палітык Беларускай хрысціянска-дэмакратычнай партыі і аўтар чатырнаццаці кніг быў вызвалены з турмы ў снежні 2025 года і разам з іншымі палітычнымі зняволенымі вывезены ва Украіну. Пазней адправіўся ў Вільню, дзе пачаў новы раздзел свайго жыцця, але не без галоўнай мэты — аднавіць Беларусь у адпаведнасці з хрысціянскімі каштоўнасцямі. І гады зняволення ў самых цяжкіх умовах не зламалі яго і не пазбавілі радасці жыцця, пра што неаднаразова выказваўся на сустрэчы 30 мая ў хабе «Новая Зямля» ў Беластоку. Як ён падкрэсліў, кожны чарговы прысуд быў для яго выпрабаваннем, падрыхтаваным яму Богам, каб праверыць яго духоўную веру і маральную сілу. Бог і сям’я — яго найвялікшыя каштоўнасці, разам з Беларуссю, якую мы павінны аднаўляць разам. Сустрэча з Севярынцам была падзелена на шэсць частак, і ў гэтым тэксце мы разгледзім пяць з іх. Перад сустрэчай у хабе «Новая Зямля» Павел Севярынец з’явіўся на Радыё Рацыя, дзе паўдзельнічаў у ранішняй размове з Міхалам Андрасюком. У другой палове ў хабе «Новая Зямля» яго чакала аўдыторыя. Гэтым разам сустрэча мела значна менш напружаную і крытычную атмасферу, чым на папярэдніх сустрэчах са Святланай Ціханоўскай, а (...) |